
Брэнд Massimo Dutti адрозніваецца стрыманай элегантнасцю, актуальным ва ўсе часы стылем, старанна прадуманымі дэталямі, а якасць і дызайн прамаўляюць самі за сябе.

Натхнёная праца і ўважлівасць да дэталяў дазваляюць нам зберагчы галоўнае: адчуванне матэрыялу, лініі крою, пластыку жэсту і нашу ўвагу да кожнага кліента. Крэатыўнасць не заканчваецца на стварэнні рэчы; яна праяўляецца ў культурных ініцыятывах і творчых саюзах, якія пашыраюць нашы гарызонты.
Маючы сусветнае прызнанне і ўласны ўнікальны стыль, мы з асаблівай увагай ставімся да таго, што і як мы робім, каб штодзённае станавілася вечным.

We art Massimo Dutti. Гэта больш, чым проста гульня слоў. Так мы бачым сваю справу: ствараем з душой і павагай да майстэрства, удасканальваючыся з кожным новым вырабам.
Мастацкія рашэнні


Бываюць дні, калі я пачынаю з тэкстур. Бывае так, што я пачынаю працу ў поўнай цішыні. Магчыма, гэта падасца дзіўным, але ў Massimo Dutti шматлікія ідэі нараджаюцца менавіта так: з пачуцця, якое з часам набывае форму. Мая праца — гэта пошук сярод рэферэнсаў, спроб, матэрыялаў і святла.
Але заўсёды вяртаюся да аднаго і таго ж: намер. Майстэрства — гэта не настальгія, а павага да працэсу стварэння. Шво, што адчуваецца чыстым, бездакорны аб’ём і стрыманы але пры гэтым элегантны вобраз. Мы шмат даследуем не дзеля складанасці вобразаў, а дзеля дасканаласці.
Калі вы выходзіце з сустрэчы ці ідзяце праз краму, то заўважаеце, што кожная рэч на сваім месцы… гэта і ёсць наш унікальны почырк. We art Massimo Dutti, якія ператвараюць штодзённае ў вечнае.
Рэклама


Мая праца пачынаецца з простага пытання: хто выбірае нас сёння… і хто выбірае нас заўтра? У сферы рэкламы мы чытаем не толькі лічбы, але і сігналы: як змяняюцца звычкі, у чым маюць патрэбу кліенты, калі пачынаюць па-іншаму падарожнічаць, працаваць, рухацца і жыць.
Тут мы не гонімся за трэндамі па звычцы. Мы імкнемся суправаджаць працэс эвалюцыі. Мы адаптуем прадукт, пасыл і баланс паміж навінкамі і базавым гардэробам, кіруючыся адным ясным прынцыпам: тое, што мы ствараем, павінна мець сэнс у рэальным жыцці.
Калі кліенты адчуваюць, што ўсё адпавядае адно аднаму — якасць, стыль, сэрвіс і гармонія — гэта не выпадковасць. Гэта ўвага. Гэта ацэнка. Гэта камандная праца. І яшчэ гэта мастацтва, нават калі яно выяўляецца ў лічбах.
Тэхналогіі


Якасная праца амаль непрыкметна. І для нас гэта камплімент. Мы імкнемся да натуральнасці успрымання, таму нішто не павінна перашкаджаць пагружэнню ў прадукт, прастору ці брэнд.
Мы ствараем алгарытмы руху, аптымізуем працэсы, удасканальваем лагістыку і клапоцімся пра досвед, каб усё адчувалася гнуткім, натуральным і бесперашкодным. Дастаўка заказаў павінна адбывацца належным чынам. Пытанні павінны хутка вырашацца. Усё выглядае проста і зразумела.
Мне падабаецца думаць, што мы будуем «цішыню»: той від эфектыўнасці, які дазваляе засяродзіцца на важных рэчах. Тэхналогіі з намерам, як і ўсё ў Massimo Dutti. Схаванае ад вачэй жывіць тое, што мы бачым перад сабой.



